Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

09.03.2020 09:30

Вяртанне да вытокаӯ у сярэдняй школе №8

Ужо не адзін дзясятак гадоў у ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей “Спадчына”, які мае статус народнага і з’яўляецца школьным цэнтрам па захаванні духоўна-культурных традыцый беларускага народа.

У шосты школьны дзень музей аб’яднаў вучняў і настаўнікаў розных школ горада Барысава (школы №2, №3, №8, №11, №16), апантаных беларускай культурай, на этнаграфічным квэст-марафоне “Вяртанне да вытокаў”.

        Падставай для правядзення мерапрыемтсва паслужыла штогадовае святкаванне  21 лютага  Міжнароднароднага дня роднай мовы. А наша родная мова – гэта мова беларуская. Таксама 2020 год, як і два папярэднія гады, праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Малая радзіма – у кожнага свой куточак Беларусі з роднымі мясцінамі, сямейнымі традыцыямі, памяццю продкаў. І менавіта  беларуская этнаграфія  знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа: паходжаннем, мовай,  побытам і культурнымі традыцыямі продкаў, нашымі каранямі і вытокамі.

        Урачыстае адкрыццё мерапрыемства пачалося з выступлення ансамбля цымбалістаў “Надзея” (кіраўнік – А.С. Бахматава, канцэртмайстар – І.П. Сегень) ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў”.

        Затым частка каманд адправіліся праходзіць квэст, які складаўся з міні-экскурсіі па музеі “Спадчына”, правядзення  віктарыны “Ой, бліны, бліночкі мае…” і частавання ўдзельнікаў  такой традыцыйнай стравай беларусаў, як бліны, а таксама майстар-класа па пляценні з нітак лялек-абярэгаў, гульні “Прыгажосць роднага слова”.

        Пакуль адны каманды праходзілі квэст, вучні другіх каманд прымалі актыўны ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”.

Затым каманды памяняліся  відамі дзейнасці.

        Беларускія песні ў выкананні ўдзельнікаў школьнага фальклорнага гуртка “Спадчына” (кіраўнік – В.В. Чарняк) надалі мерапрыемству святочны каларыт і самабытнасць.

        Па завяршэнні этнаграфічнага квэст-марафона усе каманды атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а каманды-пераможцы ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп” былі ўзнагароджаны дыпломамі.

        Месяц люты ў Мінскай вобласці адзначаны акцыяй  “29 добрых спраў”. Праведзенае мерапрыемства спрыяла далучэнню маладога пакалення да  культурных традыцый свайго народа, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. А значыць, зроблена яшчэ адна добрая справа.

Т.М. ЯРАШЭВІЧ 

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
743