Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

09.05.2020 08:00

А. Турчын віншуе жыхароў Міншчыны з Днём Перамогі

Паважаныя жыхары Міншчыны! Шчыра віншую вас з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!

У гісторыі нашага народа 9 мая 1945 года стала самай светлай і незабыўнай датай, сапраўдным святам са слязьмі на вачах.

Перамога найбольш крывавага агрэсара усіх часоў была здабыта гераізмам нашых байцоў у агні бітваў, непасільнай працай у тыле, дзе кавалася усё неабходнае для фронту.

Самыя цяжкія выпрабаванні абрынуліся на зямлю Беларусі, чые гарады і вёскі былі ператвораны ў руіны і попел.

Зверствы акупантаў не зламалі дух народа. На святую барацьбу падняліся і старыя, і маладыя. Беларускія патрыёты змагаліся на ўсіх франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі.

Вялікую ролю ў разгроме ворага адыграла наша родная Міншчына. За доблесць і мужнасць, праяўленыя ў бітвах Вялікай Айчыннай, больш за 80 яе ўраджэнцаў і жыхароў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі.

На жаль, час не шкадуе нікога. Сёння ўсё менш і менш з намі жывых сведак і аўтараў Вялікага Подзвігу савецкага народа. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!

Назаўсёды засталіся ў нашай памяці тыя, хто здолеў прайсці скрозь ваеннае ліхалецце, перад кім мы ў неаплатным даўгу. Вечная слава ўсім, хто аддаў жыццё за нашу свабоду, за шчасце будучых пакаленняў!

Наш абавязак – быць годнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Хай іх подзвіг заўсёды будзе для нас крыніцай гонару і натхняе на яркія здзяйсненні.

Са светлым святам вас, дарагія землякі! З Днём Перамогі!

А.Г.Турчын, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER