Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

02.04.2020 09:42

Конкурс малюнкаў па творчасці У. Ліпскага «Верны сябар дзяцей»

Дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі запрашае чытачоў 8 – 15 гадоў да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў па творчасці У. Ліпскага «Верны сябар дзяцей», прысвечанага 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. Арганізатарам конкурса з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк» г. Мінска.

Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі, створаныя паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама – паведамленне, паводле якога быў створаны той ці іншы малюнак. Конкурсные работы прадстаўляюцца ў дзіцячы аддзел цэнтральная бібліятэкі г. Барысава. Работы прымаюцца да 15 красавіка 2020 года. Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фармату А3 ці А4. Кожная конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

- хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);

- назва работы; паведамленне, паводле якога твора У.Ліпскага створана.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі ў двух узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 15 гадоў. У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы.

Тэлефон для кантактаў: 73-26-64 (дзіцячы аддзел).

Запрашаем усіх жадаючых!

www.borlib.by

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
288