Акцыя «Эстафета дабра» накіравана на прыцягненне ўвагі грамадства да праблем бяздомных жывёл і дапамогі ім.
Таму 29 лютага была арганізавана дабрачынная латарэя і раздача лістовак «Як дапамагчы жывёлам».
З 2 сакавіка быў абвешчаны збор кармоў, лекаў і іншых рэчаў для перадачы ў жодзінскі прытулак «Сэрца Белкі».
За чатыры тыдні навучэнцы і іх бацькі сабралі 10 пачак крупы, 20 пачак сухога корму, 13 пачак і 4 банкі кансерваў. На грошы дабрачыннай латэрэі закупілі 20 пачак круп і 15 пачак вільготнага корму.
Ужо 27 сакавіка намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі К.І. Ракіцкая і загадчык бібліятэкай В.У. Антаневіч даставілі карма гаспадыні прытулку А.Улашчык. 54 сабакі і 15 катоў вельмі ўдзячны ўсім, хто перадаў для іх ласункі.
Таксама ў рамках акцыі ў бібліятэцы гімназіі працуе кніжная выстава «Чатыры лапы, вусы і хвост», а 4 красавіка для наведвальнікаў аздараўленчага лагера «Спадчына» пройдзе «Хвастатая віктарына», прысвечаная кошкам.
К.І. Ракіцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
В.У. Антаневіч, загадчык бібліятэкай