Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

10.04.2020 10:30

«Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» падоўжыла тэрмін прыёму заявак

Тэрмін прыёму заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019-2020 гадах падоўжаны да 16 красавіка.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да вельмі важнай справы: абгрунтавана адзначыць тое, чым можа ганарыцца Беларусь у выяўленчым мастацтве. Такім чынам, галоўнае ў гэтым конкурсе – пазбегнуць выпадковасці ў адказе на пытанне: «Хто ў Беларусі зараз самы цікавы мастак?». Конкурс знаходзіцца ў стадыі станаўлення, праводзіцца толькі ў другі раз, таму яму патрэбны ўдзел і падтрымка кожнага з вас.

Нацыянальная прэмія – гэта шлях вызначэння найбольш значных дасягненняў у галіне выяўленчага мастацтва Беларусі за апошнія два гады.

У конкурсе прадугледжаны і матэрыяльныя формы ўвагі: лаўрэаты атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі і спецыяльную ўзнагароду. Іх мастацкія творы будуць рэкамендаваны да закупак у калекцыі дзяржаўных музеяў. Па выніках конкурсу адбудзецца мастацкая выстаўка ў Палацы мастацтваў і будзе выдадзены каталог твораў. Абмежаванняў па ўзросце няма, але прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаны ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У адборачную камісію і журы запрошаны вядомыя эксперты і спецыялісты, прафесійныя мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі з рознымі пазіцыямі адносна крытэрыяў і рэйтынгаў.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб’ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют».

Заяўкі прымаюцца дырэкцыяй конкурсу – Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12, тэл.: 226-09-22; 226-05-32; эл. адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER