Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

20.01.2020 19:30

Творчая сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай

Краязнаўчы цэнтр запрашае 22 студзеня 2020 года ў 15:00 на творчую сустрэчу з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай, перакладчыцай Юляй Цімафеевай.

Уваход вольны.

Творчая сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай

Даведка. Альгерд Бахарэвіч – беларускі пісьменнік і перакладчык.

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар некалькі кніг прозы, у тым ліку раманаў «Сарока на шыбеніцы», «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення», «Дзеці Аліндаркі», «Белая муха, забойца мужчын», а таксама зборнікаў эсэ («Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Ніякай літасьці Альгерду Б.», «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры») і інш. Апошняя апублікаваная кніга – 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве «Логвінаў».

Эсэ і апавяданні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя» – у польскім (2017), «Белая муха, забойца мужчын» (2017) – у рускім. Зборнік апавяданняў «Талент заіканьня» выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман «Дзеці Аліндаркі» падрыхтаваны да выдання на францускай мове ў парыскім выдавецтве «Le ver de soie». Пераклад рамана «Сабакі Эўропы» на рускую мову выйшаў ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Время».

Жыве ў Мінску.

Юлія Цімафеева – беларуская паэтка, перакладчыца.

Нарадзілася у 1982 годзе на Брагіншчыне. Скончыла МДЛУ (2004, факультэт англійскай і нямецкай моў), магістратуру БДУ (2015). Магістр філалагчных навук. Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Аўтарка кніг «Кніга памылак» (2014), «Цырк» (2016), «Cyrk i inne wiersze» (выбар вершаў і пераклад Богдана Задуры, 2018), «Zirkus» (пераклад Томаса Вайлера і Ціны Вюншман, 2019). Перакладала з партугальскай (Албэрту Каэйру) і іспанскай (Актавіё Пас) моваў.

Яе паасобныя вершы перакладаліся на англійскую, нямецкую, чэшскую, славенскую, шведскую і іншыя мовы.

Публікавалася ў перыядычных выданнях «ПрайдзіСвет», «ЛіМ», «Дзеяслоў», «ЛітРаж» (Беларусь), «Poetry International» (ЗША), «Воздух» (Расія), «Literatura ir menas» (Літва), газеце «Літаратурная Беларусь».

Удзельніца літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Літве.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.

http://borlib.by/novosti/afisha-kulturnykh-sobytij/119-vstrechi-af/2160-tvorchaya-sustrecha-z-algerdam-bakharevicham-i-yulyaj-tsimafeevaj

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER