16.08.2019 11:06

Мінскі абкам прафсаюзаў работнікаў АПК заахвоціў удзельнікаў жніва

Мінскі абкам прафсаюзаў работнікаў АПК заахвоціў лепшых удзельнікаў жніва ў чатырох гаспадарках Маладзечаншчыны.

Хадайніцтвы аб узнагароджанні падавала кіраўніцтва пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак. Ва ўзнагароджанні ўдзельнічаў галоўны прававы інспектар Мінскага абкама прафсаюзаў Андрэй Лагвінец.

Такім чынам, падзячнае пісьмо і грашовая прэмія была ўручана камбайнеру Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі Віктару Шуляку. Працоўны стаж механізатара складае 19 гадоў. На яго ліку дзясяткі выпрабаванняў розных гатункаў сельскагаспадарчых раслін.

Значных поспехаў на жніве дабіўся і камандзір сямейнага камбайнавага экіпажа КСУП «Відзеўшчына» Іван Руткевіч. Уборку ён праводзіў якасна і без страт, усе даве-
дзеныя заданні выконваў бездакорна.

Адзначыўся на перавозцы ўраджаю з палёў вадзіцель КСУП «Беразіна Аграпрадукт» Васілій Магала. У гаспадарцы спецыяліст працуе больш за 30 гадоў. На яго раўняюцца маладыя калегі.

Значны ўклад у каравай гэтага года ўнёс вадзіцель ААТ «Дубрава-2013» Іван Дзяўго. У гаспадарцы спецыяліст працуе з 2009 года. У час сёлетняй уборачнай кампаніі ён перавёз больш за 1600 тон збожжа.

Прочитано 122 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить